Да рэдакцыі «Новай» у Маскве прынеслі клеткі з авечкамі

Невядомыя падкінулі да будынку рэдакцыі незалежнай расійскага выдання «Новая газета» клеткі з жывымі авечкамі. Жывёлы апранутыя ў камізэлькі з надпісам «Прэса» і «Новая газета», паведамяле «Белсат». 

contentapnr2_648x432.jpg

Рэдакцыя звярнулася ў паліцыю, каб праваахоўныя органы дапамаглі вярнуць жывёлаў уладальнікам.
Хто прывёз клеткі, пакуль не выяўлена, піша «Новая газета». Камунальнікі Масквы не змаглі аператыўна пракаментаваць, хто займаецца пытаннем прытулку пакінутых жывёлаў. У сваю чаргу ў сталічным МНС адзначылі, што лёс авечак могуць вырашыць у маскоўскім дэпартаменце прыродакарыстання.

content_33_660x440.jpg


Раней, 17 кастрычніка, да рэдакцыі «Новай газеты» невядомыя падкінулі пахавальны вянок, на якім былі напісаныя пагрозы на адрас журналіста Дзяніса Караткова. Караткоў — аўтар крымінальных расследаванняў пра імперыю «крамлёўскага кухара» Яўгена Прыгожына і дзейнасці расейскіх прыватных ваенных кампаніяў — не раз падвяргаўся ганенню з боку «фабрыкі троляў» Прыгожына і атрымліваў неаднаразовыя пагрозы фізічнай расправы.

content_______3.jpg

Праз дзень пасля з’яўлення вянка дзень каля будынку супрацоўнікі выдання выявілі кошык з адрэзанай галавой барана. Акрамя таго гэтым у скрыні змяшчаліся пагрозы для ўсёй рэдакцыі.
belsat.eu