Дадаеў быў звольнены з МУС на наступны дзень пасля забойства Нямцова

Абвінавачаны ў забойстве расійскага палітыка ў ноч на 28 лютага яшчэ быў афіцэрам унутраных войск.



1051508063reuters600_1.jpg

Заур Дадаеў. Фота: Reuters

Абвінавачаны ў забойстве расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова Заур Дадаеў звольніўся з унутраных войск МУС Расіі толькі 28 лютага сёлета. Атрымліваецца, што гэта адбылося на наступны дзень пасля забойства ў цэнтры Масквы.

"Яго рапарт быў задаволены, — цытуе РІА "Новости" словы Ігара Груднова, першага намесніка камандуючага Паўночна-Каўказскага рэгіянальнага камандавання ўнутраных войск МУС Расіі. — З 27 студзеня ён знаходзіўся ў адпачынку за 2015 год, на працягу 30 сутак — да 28 лютага. Пасля прыбыцця з адпачынку ён быў звольнены ўстаноўленым парадкам і выключаны са спісу вайсковай часткі".

Нагадаем, Дадаеў служыў у батальёне палка "Поўнач" унутраных войск МУС Расіі, які дыслакуецца ў Чачні. Быў намеснікам камандзіра падраздзялення.

Вядома, што па справе забойства 55-гадовага Барыса Нямцова арыштаваныя Заур Дадаеў (на здымку), Анзор Губашаў, яго брат Шагід Губашаў, Тамерлан Эскерханаў, Хамзат Бахаеў. Яшчэ адзін баец "Поўначы" Беслан Шаванаў падарваў сябе гранатай падчас спробы арышту. З'явілася інфармацыя пра затрыманне яшчэ 2 чалавек.

Меркаваныя забойцы Нямцова сачылі за ім задоўга да трагедыі ў Парыжы (фота)



euroradio.by