Daimler прыпыніў супрацоўніцтва з расійскім КАМАЗам
Германскаму Daimler Truck AG належыць 15 працэнтаў акцый КАМАЗ. Найбуйнейшы ў Расіі вытворца цяжкіх грузавікоў трапіў пад санкцыі ЕС.

Зборачны цэх заводу КАМАЗ
Нямецкі
аўтаканцэрн Daimler Truck AG прыпыняе супрацоўніцтва з расійскім КАМАЗам, які
трапіў пад санкцыі ЕС з-за расійскага ўварвання ва Украіну. На сумесным прадпрыемстве
"ДК Рус" ў Набярэжных Чаўнах спыняецца вытворчасць грузавікоў і
пастаўкі камплектуючых. Пра гэта паведаміў Daimler газеце Handelsblatt у
панядзелак, 28 лютага.
У публікацыі, у прыватнасці, адзначаецца, што КАМАЗ з'яўляецца вядучым вытворцам грузавікоў і аўтобусаў у Расіі і ўжо многія гады вырабляе бронемашыны для расійскай арміі. Цяпер мацярынскі канцэрн Daimler Trucks — штутгартскі аўтавытворца Mercedes-Benz — кансультуецца з юрыстамі аб тым, як хутчэй пазбавіцца ад свайго 15-працэнтнага пакета акцый у КАМАЗ.
Паводле www.dw.com