Дэфолту ЗША не будзе

Рэспубліканцы і дэмакраты ў Кангрэсе ЗША дамовіліся за некалькі гадзін да 17 кастрычніка.



obama.jpg

Washington Post
Новае пагадненне аднаўляе фінансаванне ўрада, але толькі да 15 студзеня 2014 года. Столь дзяржаўнага доўгу прыўздымаецца да 7 лютага. Гэта значыць, што за два месяцы або палітычныя эліты ЗША павінны выпрацаваць кампраміс, які дазволіць скараціць выдаткі і пры гэтым захаваць фінансаванне важных дзяржаўных праграм, або дзяржапарат зноў апынецца ў фінансавай блакадзе.
Адбылося тэрміновае галасаванне Сената і Палаты прадстаўнікоў.
У выпадку тэхнічнага дэфолту замяшанне на фінансавых рынках і, па прынцыпе даміно, праблемы ў розных галінах эканомікі маглі б выклікаць сусветны эканамічны крызіс, сувымерны з Вялікай Дэпрэсіяй 1930-х. 
Позна ўвечары 16 кастрычніка прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, які спыняе бюджэтны крызіс, які павышае ліміт дзярждоўгу і аднаўляе фінансаванне дзяржустаноў.
Законапраект прадугледжвае фінансаванне дзяржаўных устаноў да 15 студзеня 2014 года і падымае столь дзярждоўгу да 7 лютага.
Раней дакумент ухваліў амерыканскі кангрэс.
nn.by