Дэпутата парламента Вялікабрытаніі зарэзалі на сустрэчы з выбаршчыкамі
Трагедыя адбылася ўвечары 15 кастрычніка.
Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў сваёй прыёмнай у царкве горада Лі-ён-Сі ў графстве Эсэкс быў забіты Дэвід Амес. Злачынец некалькі разоў ударыў дэпутата нажом, перадае «Медуза».
Паводле звестак паліцыі, матывы забойцы, 25-гадовага выхадца з Самалі, маглі быць звязаныя з ісламскім экстрэмізмам.