"ДНР" не збіраецца выплачваць зарплаты і пенсіі: "Гэта не наша кампетэнцыя"

Прызначаны тэрарыстамі так званы мэр Данецка заяўляе, што выплата пенсій, дапамог, заробкаў — не адносіцца да кампетэнцыі самаабвешчанай "ДНР". Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Укринформ.



danieck2.jpg

Мэр сзаявіў, што, сярод першачарговых задач — падрыхтоўка горада да зімы і аднаўленне разбураных дамоў. А на пытанне — як будуць вырашацца выплаты пенсій, дапамог, заробкаў — ён заявіў, што гэта не адносіцца да кампетэнцыі "ДНР".
  "Гэта не наша кампетэнцыя, але мы ў баку стаяць не будзем і будзем таксама ўдзельнічаць у тым, каб абавязаць Кіеў аддаць людзям тое, што ім належыць", — сцвярджае ён.
  Мэр Мартынаў таксама паведаміў, што маладая "рэспубліка" разлічвае на дапамогу ААН.
Як вядома, учора, у будынак Данецкага гарадскога савета ўвайшлі прадстаўнікі баевікоў з тэрарыстычнай арганізацыі "Данецкая народная рэспубліка", прад'явілі супрацоўнікам гарсавета так званае "распараджэнне савета міністраў ДНР" аб прызначэнні кіраўніком адміністрацыі горада Данецка Ігара Мартынава" і прымусілі апублікаваць яго на сайце.
  "Распараджэннем №89 ад 13 кастрычніка 2014 года Старшыні Савета Міністраў ДНР кіраўніком адміністрацыі г. Данецка, выконваючым абавязкі гарадскога галавы, прызначаны Ігар Юр'евіч Мартынаў", — гаворыцца ў "распараджэнні".
  Пазней гэты тэкст знік з сайце Данецкага гарадскога савета. Сёння інфармацыя на сайце не абнаўляецца.