Доўгі бунт: як іранцы супраціўляліся аяталам больш за сорак гадоў
Рэжым, што пануе ў Іране, захапіў уладу ў 1979 годзе пасьля зрынаньня манархіі падчас ісламскай рэвалюцыі. З тых часоў пэрсідзкая дзяржава пераўтварылася ў сусьветнага спонсара тэрарызму і разам з Пхеньянам, Пэкінам і Масквой уваходзіць у так званую «вось зла». Але звычайныя іранцы не спыняюць супраціў.

Супраціў іранцаў
«Жанчына, жыцьцё, свабода»
У верасьні 2022 года 22-гадовая жанчына Махса Аміні выйшла з аўтобуса ў Тэгеране. Яна прыехала са свайго роднага горада ў іранскім Курдыстане, каб наведаць сям'ю. Дадому яна так і не дабралася. Ісламская паліцыя маральнасьці затрымала яе за нібыта «неналежнае» нашэньне хіджаба, зьбіла дзяўчыну да стану комы. Праз некалькі дзён Махса памерла пад вартай.
Рэжым заявіў, што ў яе была хвароба сэрца. Мільёны іранцаў ведалі, што гэта ня так. Тое, што адбылося пасьля, было непадобна ні на што ранейшае ў Ісламскай Рэспубліцы Іран. Насуперак аднаму з самых сьвятых табу рэжыму, жанчыны па ўсёй краіне сарвалі з галоваў хусткі і падпальвалі іх. Школьніцы выкрыквалі антыўрадавыя лёзунгі.

Супраціў іранцаў
Вулічныя дэманстрацыі ўспыхнулі па ўсёй краіне. Неўзабаве па Ірану і па ўсім сьвеце, разнесься лёзунг: «Жанчына, жыцьцё, свабода».
Гэта быў ня першы раз, калі іранцы выйшлі на вуліцы насуперак клерыкальнай уладзе. Магчыма, гэта быў не апошні раз.
Рэвалюцыя 1979
Ісламская рэвалюцыя нарадзілася з надзеі. Мільёны іранцаў, ад студэнтаў-марксістаў да кансэрватыўных жыхароў, аб'ядналіся, каб зрынуць аўтакратычнага шаха. На яго месца прыйшоў сьвятар у чорным цюрбане: аятала Рухала Хамэйні, які абяцаў справядлівасьць, годнасьць і незалежнасьць. Ён жа прынёс рэлігійную аўтакратыю. На працягу некалькіх месяцаў жанчынаў прымусілі насіць покрыва. Палітычных апанэнтаў саджалі ў турмы, катавалі або высылалі.
Глядзіце таксама

1981–1988: Забытая разьня
Пасьля таго, як рэжым аяталаў умацаваў уладу, апазыцыйная групоўка Маджахедыны-э-хальк пачала кампанію супраціву. У чэрвені 1981 года ў Тэгеране выбухнулі пратэсты і ўзброены канфлікт. Дзяржава адказала масавымі арыштамі і пакараньнямі сьмерцю. Найстрашнейшыя выпадкі адбыліся ў 1988 годзе, калі тысячы палітычных зьняволеных былі таемна павешаныя ў турме, а іх целы кінутыя ў безыменныя магілы. Гэта адбывалася ў апошнія дні ірана-іракскай вайны.
Ісламская Рэспубліка ніколі не прызнавала маштабаў забойстваў. Але сем'і загінулых дагэтуль зьбіраюцца каля меркаваных масавых пахаваньняў.
1999: Студэнцкае паўстаньне

Супраціў іранцаў
У ліпені 1999 года студэнты Тэгеранскага ўнівэрсітэту правялі мірныя пратэсты пасьля закрыцьця рэфармісцкай газэты «Салам». Рэакцыя дзяржавы была хуткай і жорсткай. Інтэрнаты былі ўзятыя штурмам узброенымі апалчэнцамі рэжыму. Адзін студэнт быў застрэлены.
Нягледзячы на тое, што паўстаньне доўжылася ўсяго шэсьць дзён, яно сьведчыла аб тым, што іранская моладзь пачала адкрыта аспрэчваць рэжым ісламістаў.
2009: Зялёная хваля

Супраціў іранцаў
Прэзідэнцкія выбары 2009 года выклікалі масавыя пратэсты пасьля таго, як Махмуд Ахмадзінежад быў абвешчаны пераможцам пры падазроных абставінах. Мільёны людзей падтрымалі Мір-Хасэйна Мусаві, які заявіў пра фальсыфікацыю.
«Дзе мой голас?». Гэта было галоўнае скандаваньне з пратэстаў «Зялёнага руху», якое паўтаралі мільёны. Рух быў разагнаны сілай. Рэжым адказаў слёзатачывым газам, кулямі і масавымі арыштамі. Пратэстоўцаў зьбівалі, гвалцілі ў турме або яны назаўжды зьнікалі. Выява Неды Ага-Салтан, пратэстоўкі, застрэленай на вуліцы, стала жудасным сымбалем.

Супраціў іранцаў
«Неда стала голасам Ірана» заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама ў чэрвені 2009 года.
Лідараў апазыцыі прымусілі маўчаць, але пратэсты пазначылі кропку незвароту для грамадзянскай супольнасьці Ірана.
2017–2019: Вуліцы выходзяць з-пад кантролю

Супраціў іранцаў
У 2017 годзе эканамічныя цяжкасьці і рост коштаў на прадукты харчаваньня выклікалі хваляваньні ў дзясятках гарадоў Ірану. Невялікія пратэсты ў Мешхедзе перараслі ў агульнанацыянальныя дэманстрацыі. Пратэстоўцы цяпер паходзілі з працоўнай клясы Ірана, якая калісьці была асновай падтрымкі рэжыму.
Пратэсты ў лістападзе 2019 года былі яшчэ больш жорсткімі. Пасьля рэзкага падвышэньня коштаў на паліва ўрад адказаў адключэньнем інтэрнэту і масавымі забойствамі пратэстоўцаў на вуліцах.
«Яны
стралялі па людзях з дахаў дамоў» —
узгадвае відавочца ў горадзе Махшары,
якога цытавала Amnesty International.
Пазьней
паведамлялася, што да 1500 чалавек былі
забітыя ўсяго за некалькі дзён.
Сьмерць Махсы Аміні

Паводле зьвестак праваабарончых групаў, больш за 500 пратэстоўцаў былі забітыя ў 2022 годзе. Але пратэсты пасьля забойства маладой Махсы ўсё ж працягваліся — без фармальнага кіраўніцтва або палітычнай прыналежнасьці.
Школьніцы здымалі партрэты Вярхоўнага лідара аяталы Хамэйні. Жанчыны хадзілі без пакрыцьця па гарадах.
Сёньня, пасьля пасьпяховай вайсковай апэрацыі Ізраіля і ЗША супраць ядзерных заводаў у Іране, а таксама зьнішчэньня шэрагу генэралаў і асабовага складу арміі аяталаў, можа ўзьнікнуць сітуацыя, калі народ, нашчадак вялікіх персаў, паўстане і зрыне ненавісны рэжым ісламістаў.