Два чалавекі загінулі ў выніку стральбы ў начным клубе ў Осла

У цэнтры Осла нападнік адкрыў стральбу ў начным клубе. Верагодна, прычынай гібелі людзей стала гамафобія.

На месцы трагедыі

На месцы трагедыі


Як паведамляе «Aftenposten», каля першай гадзіны ночы ва ўстанову зайшоў чалавек са стрэльбай і пачаў страляць.
Загінулі два чалавекі, амаль два дзясяткі былі дастаўленыя ў бальніцу. Восем чалавек былі шпіталізаваныя, трое з іх цяжка параненыя. Астатнія атрымалі лёгкія раненні і былі адпушчаныя дадому.
Стралок быў затрыманы.
Інцыдэнт адбыўся ў клубе для ЛГБТ-супольнасці напярэдадні прайда, які павінен быў адбыцца сёння. Зараз правяраецца сувязь гэтых падзей з матывацыяй стралка. Па рэкамэндацыі паліцыі арганізатары адмянілі нарвежскі прайд.
На дадзены момант трагедыя ў начным клубе пакуль не кваліфікуецца як тэракт.