Двух асуджаных кіраўнікоў крымскататарскага Меджліса выдалі Турцыі
Расія выдала Турцыі намеснікаў кіраўніка Меджліса крымскататарскага народа Ахтэма Чыйгоза і Ільмі Умерава, якіх у верасні 2017 гады асудзілі адпаведна за арганізацыю масавых беспарадкаў і заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці РФ.
Як распавёў лідэр крымскіх татараў Мустафа Джемілеў, самалёт з Чыйгозам і Умеравым ўдзень 25 кастрычніка вылецеў у Анкару. Ён заўважыў, што іх вызвалення дамагаўся прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган.
Вызваленне Чыйгоза і Умерава пацвердзіў іх адвакат Мікалай Полазаў, які назваў гэта вынікам «тытанічных высілкаў».
Ці былі двое асуджаных выдадзены Турцыі ў абмен на кагосьці, не паведамляецца.
Меджліс крымскататарскага народа прызналі забароненай у Расіі арганізацыяй у красавіку 2016 года. Да гэтага татараў абвінавачвалі ў сутыкненнях з прыхільнікамі далучэння Крыма да Расіі.
Чыйгозу далі восем гадоў калоніі агульнага рэжыму за арганізацыю беспарадкаў у Сімферопалі ў сакавіку 2014 года. Умераў атрымаў два гады калоніі-пасялення за заклікі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі, каб тая сышла з Крыма і Данбаса.
Паводле meduza.io