Дзелавыя колы Венесуэлы: прадпрыемствы працуюць напаўсілы
Прадстаўнікі вядучай асацыяцыі прадпрымальнікаў Венесуэлы кажуць, што ў зараз прадпрыемствы краіны загружаны толькі на палову магутнасцяў.
На думку Венесуэльскай канфедэрацыі прамыслоўцаў, асноўнай прычынай гэтага стала тое, што вытворцы не маюць доступу да замежнай валюты, якая патрэбна ім для імпарту сыравіны, паведамляе ВВС.
У найбольш цяжкай сітуацыі апынулася харчовая індустрыя, дзе аб'ёмы вытворчасці толькі ў мінулым месяцы скараціліся на 20%.
Урад абвінавачвае бізнес-эліту ў тым, што яна хоча зрынуць прэзідэнта Нікаласа Мадуру. Сам жа Мадура прыгразіў непрацуючым з-за забастоўкі заводам захопам, а іх уладальнікам — турмой.
Віцэ-прэзідэнт Арыстабула Істурыз заявіў, што спробы апазіцыі правесці рэферэндум аб адстаўцы Мадуры скончацца правалам.