Венесуэла: Мадура прыгразіў захапіць бастуючыя заводы

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прыгразіў непрацуючым з-за забастоўкі заводам захопам, а іх уладальнікам — турмой, паведамляе BBC.

160515033221_nicolas_maduro_624x351_afp_nocredit.jpg


"Мы павінны прыняць усе меры для аднаўлення вытворчага патэнцыялу, які быў паралізаваны буржуазіяй", — заявіў Мадура на мітынгу ў Каракасе.
Ён таксама распарадзіўся правесці ваенныя вучэнні на мяжы з Калумбіяй, пасля таго як прэзідэнт гэтай краіны Альвара Урыбе заклікаў да абароны апазіцыйных партый Венесуэлы.
Тым часам прыхільнікі апазіцыі праводзяць акцыі пратэсту ў Каракасе, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта.
У пятніцу Мадура абвясціў у краіне надзвычайнае становішча, патлумачыўшы гэта неабходнасцю даць адпор "агрэсіі Захаду", якая, на яго думку, вінаватая ў праблемах Венесуэлы. Пры гэтым сама пастанова пакуль не была нідзе апублікавана.
Гэта рашэнне было прынята, у прыватнасці, пасля таго, як найбуйнейшы ў краіне вытворца напояў і прадуктаў харчавання Polar Group прыпыніў вытворчасць піва з 30 красавіка, заявіўшы, што некампетэнтнасць улад зрабіла немагчымым імпарт ячменю. Уладальнік кампаніі Ларэнса Мендоза — заўзяты праціўнік Мадура.
Апазіцыя абвінавачвае прэзідэнта ў выкарыстанні надзвычайнага становішча, каб пазбегнуць рэферэндуму аб сваёй адстаўцы. Апазіцыянеры ўжо сабралі больш за 1,8 млн подпісаў на карысць правядзення такога рэферэндуму.
Эканамічны крызіс у Венесуэле ў апошнія гады прывёў да недахопу прадуктаў харчавання і дэфіцыту прадметаў першай неабходнасці, у прыватнасці туалетнай паперы, гіганцкім чэргах і эпізодах марадзёрства.