Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў неадкладна вызваліць Надзею Саўчанка

Кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Джон Кэры заклікаў расійскія ўлады неадкладна вызваліць Надзею Саўчанка і вярнуць яе на радзіму.



savchenko2.jpg

У сацыяльных сетках разгарнулася хваля заклікаў з патрабаваннем вызвалення Надзеі Саўчанка / vk.com

"Я глыбока занепакоены станам здароўя і становішчам лётчицы і дэпутата Вярхоўнай рады Надзеі Саўчанка, якая з пятніцы (4 сакавіка) адмаўляецца прымаць ежу і ваду ў знак пратэсту супраць далейшага ўтрымання пад вартай у РФ», - заявіў Джон Кэры.

За 20 месяцаў, якія прайшлі з затрымання Саўчанка, адзначыў Кэры, ўкраінская ваеннаслужачая, як паведамлялася, перажыла допыты, адзіночнае зняволенне і прымусовыя "псіхіятрычныя экспертызы".

Працэс над Саўчанка і яе ўтрыманне пад вартай, падкрэсліў кіраўнік Дзярждэпартамента, дэманструюць "непавагу да міжнародных стандартаў і абавязальніцтваў, узятых на сябе Расіяй у межах Мінскіх пагадненняў".

Даведка

  • Надзея Саўчанка абвінавачваецца ў датычнасці да гібелі супрацоўнікаў ВГТРК Ігара Карнелюка і Антона Валошына пад Луганскам летам 2014 года. Пракуратура патрабуе прысудзіць Саўчанка да 23 гадоў зняволення., але яна сваю віну катэгарычна адмаўляе.

  • 4 сакавіка Саўчанка абвясціла "сухую галадоўку" пасля таго, як судовае пасяджэнне, дзе яна павінна была выступіць з апошнім словам, перанеслі на 9 сакавіка. Тэкст прамовы, з якой Саўчанка планавала выступіць у судзе, апублікаваны ў сетцы. У ім яна, у прыватнасці, абяцае трымаць галадоўку да таго часу, пакуль яе не вернуць ва Ўкраіну.