Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў санкцыі супраць беларускіх улад

Новыя санкцыі Захаду ў дачыненні да службовых асоб і шэрагу прадпрыемстваў Беларусі адлюстроўваюць трансатлантычную прыхільнасць падтрымцы «дэмакратычных спадзяванняў» народа Беларусі, зазначаецца ў распаўсюджанай у панядзелак пісьмовай заяве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, піша ТАСС

ba0c6069_e73b_4802_95fb_fb803113756e_w408_r1_s.jpg

«Гэтыя скаардынаваныя рашэнні дэманструюць няўхільна трансатлантычную прыхільнасць падтрымцы дэмакратычных спадзяванняў беларускага народа»,— лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША.
«Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць міжнародныя намаганні па расследаванні парушэнняў, якія былі дапушчаныя падчас беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а затым падаўлення [акцый пратэсту]», — адзначае Блінкен. 
Паводле яго слоў, рашэнне пра прымяненне Вялікабрытаніяй, ЕС, Канадай і ЗША новых абмежавальных мер супраць Мінска былі выпрацаваны ў святле інцыдэнту з пасадкай у аэрапорце Мінска самалёта «Ryanair» і арышту Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцы Сафіі Сапега.
Блінкен пацвердзіў, што, паводле ацэнкі Вашынгтона, гэты арышт быў «палітычна матываваным». Акрамя таго, новыя санкцыі сталі адказам Захаду на «працяг рэпрэсій у Беларусі», заяўляе дыпламат.