Барэль не выключае пяты пакет санкцый супраць Беларусі

ЕС цалкам можа распрацаваць наступны, пяты пакет санкцый супраць Беларусі, заявіў у панядзелак кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.

0023806c_12d9_4cbc_b5c9_201dc1a2bdd3.jpg

«Не выключаю, што нам будзе трэба падрыхтаваць пяты пакет санкцый», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў кіраўнікоў МЗС краін ЕС у Люксембургу.
Паводле слоў Барэля, такія меры могуць дапамагчы «паўплываць на паводзіны Мінска».
Ён нагадаў, што, акрамя падобных пакетаў персанальных санкцый, якія тычацца фізічных асоб і арганізацый, ЕС цяпер працуе над сектаральнымі санкцыямі супраць Беларусі.
Кіраўнікі МЗС краін Еўрапейскага саюза ў панядзелак на пасяджэнні савета ЕС па замежных справах у Люксембургу зацвердзілі новы пакет санкцый у дачыненні да Беларусі. Гэта чацвёрты пакет санкцый супраць Беларусі. Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на выдачу віз 78 фізічным асобам, таксама абмежавальныя меры закранулі 8 кампаній.
interfax.by