EASA: Падчас палёту ў кабіне павінны знаходзіцца два чалавекі

Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) выдала рэкамендацыю для авіяперавозчыкаў, згодна з якой на працягу палёту ў кабіне мусяць знаходзіцца адначасова два чалавекі. Згодна з дакументам, у кабіне павінны знаходзіцца два пілоты, а калі аднаму з іх неабходна  выйсці, яго мусіць замяніць бартавы работнік.  Рэкамендацыя выкліканая дэталямі крушэння самалёта Airbus А320, што адбылося 24 сакавіка ў Францыі.



xw_1073095.jpg

Рэкамендацыя EASA не з'яўляецца абавязковай, аднак, агенцтва падкрэслівае, што, калі па справе аб катастрофе стануць вядомыя новыя факты, цалкам магчыма, гэтая рэкамендацыя будзе абавязковым правілам.

Цягам 27 сакавіка рэкамендацыя, выдадзеная Еўрапейскім агенцтвам авіяцыйнай бяспекі, была накіравана кіраўніцтву еўрапейскіх авіяліній.

Еўрапейскія авіяцыйныя правілы дапускалі сітуацыю, у якой пілот можа застацца адзін у кабіне. Многія еўрапейскія авіялініі ўжо зрабілі рэкамендацыю EASA абавязковым правілам альбо маюць намер гэта зрабіць. У сваю чаргу, на тэрыторыі ЗША ўжо дзейнічае правіла наконт абавязковай прысутнасці двух пілотаў у кабіне падчас палёту.

Нагадаем, 24 сакавіка ў паўднёвай частцы французскіх Альпаў пацярпеў крушэнне самалёт нямецкай авіялініі Germanwings. 144 пасажыры і 6 членаў экіпажа загінулі. Згодна з вынікамі аналізу запісаў чорнай скрыні, другі пілот Андрэас Любіц, калі застаўся адзін у кабіне, свядома разбіў самалёт. Нямецкая пракуратура адзначае, што Любіц хаваў інфармацыю пра свой дрэнны стан псіхічнага здароўя.

"РИА Новости"