Эксперты: Пагроза ўварвання Расіі ва Украину застаецца высокай (+відэа)
Пагроза ваеннага ўварвання ва Украіну з боку Расеі ўсё яшчэ застаецца высокай, зрэшты армія авалодала сітуацыяй і гатовая супраціўляцца ў выпадку ўварвання агрэсараў на ўсходзе дзяржавы, лічаць ваенныя эксперты.

У прыватнасці,
ваенны эксперт Валянцін Бадрак характарызуе цяперашнюю фазу як вывучэнне Расеяй сітуацыі і гандаль за спіной Украіны. Уладзімір Пуцін марыць аб уварванні хоця б на паўднёвы ўсход Украіны, лічыць эксперт.
Затое экс-начальнік генштаба ўзброеных сілаў Украіны Анатоль
Лапата канстатуе, што сітуацыя ва ўкраінскай арміі стабілізуецца. Праведзена частковая мабілізацыя і
павышана баяздольнасць узброеных сілаў.