СБУ затрымала расейскіх штурмавікоў

31 сакавіка Служба бяспекі Украіны затрымала ў цэнтры Кіева грамадзяніна Расіі Бахціярава, аднаго з лідараў Еўразійскага саюза моладзі Расіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.



zatrymannie_sbu.jpg

Фота sbu.gov.ua

Бахціяраў рыхтаваў групу асоб пад выглядам грамадскіх актывістаў для злачыннага захопу Вярхоўнай Рады Украіны і Кабінета Міністраў Украіны.

Правапарушальнік прыцягнуў да свайго злачыннага намеру да 200 чалавек, вылучыў грашовае ўзнагароджанне, арганізаваў набыццё "кактэйляў Молатава", бітаў, рассоўных лесвіц і іншых прылад для штурму ўрадавых будынкаў. Бахціяраў паабяцаў удзельнікам штурму грашовую ўзнагароду да 500 даляраў ЗША кожнаму.

Паводле задумы Бахціярава штурм павінен быў дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне і сарваць прэзідэнцкую выбарчую кампанію.
 

Акрамя таго, для асвятлення штурму парламента і Кабміна Бахціяраў дамовіўся з асобнымі расійскімі тэлеканаламі аб відэаздымцы правакацыі.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі СБУ канфіскавалі ў зламыснікаў "кактэйлі Молатава", грошы і прылады для правакацый.

Зараз праходзяць допыты, дакументаванне і следства па справе.

www.5.ua