Еўрапарламент заклікаў не праводзіць у Мінску яшчэ адно спартовае мерапрыемства
Дэпутаты Еўрапарламента выступаюць за перанос з Беларусі ўсіх магчымых спартовых спаборніцтваў.
![images_114.jpg images_114.jpg](/img/v1/images/images_114.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
25 дэпутатаў Еўрапарламенту заклікалі прэзідэнта Еўрапейскага звязу роварнага спорту (UEC) перанесці з Мінску сёлетні чэмпіянат Еўропы ў веласпорце на трэку.
![photo_2021_02_11_19_23_24.jpg photo_2021_02_11_19_23_24.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_11_19_23_24.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ліст на адрас прэзідэнта UEC Рока Катанэа ў Twitter апублікавала еўрадэпутатка ад Нямеччыны Віёля фон Краман, якая заклікала ўсе спартовыя арганізацыі перанесці свае імпрэзы з Беларусі.