Еўрасаюз рыхтуецца да развітання з экс-канцлерам Гельмутам Колем
Жалобныя мерапрыемствы пачнуцца ў першай палове дня 1 ліпеня ў французскім Страсбургу, а скончацца ў нямецкім Шпаеры.
Еўрасаюз рыхтуецца да развітання з экс-канцлерам Гельмутам Колем
Жалобныя мерапрыемствы пачнуцца ў першай палове дня 1 ліпеня ў французскім Страсбургу, а скончацца ў нямецкім Шпаеры.
Жалобныя мерапрыемствы пачнуцца ў першай палове дня ў французскім Страсбургу, дзе знаходзіцца будынак Еўрапарламента. Для гэтай цырымоніі нават прыдумалі адмысловую назву — еўрапейскі дзяржаўны акт развітання. Труну з целам экс-канцлера Гельмута Коля ўсталююць у зале Еўрапарламента. Пасля жалобнай цырымоніі труну даставяць у Германію ў горад Шпаер. Да гэтага горада ў экс-канцлера ФРГ Гельмута Коля было асаблівае стаўленне. У Шпаеры былога канцлера пахаваюць кала сабора.
Асобнай дзяржаўнай цырымоніі, якую звычайна ладзяць у Германіі ў выпадку сыходу з жыцця вядомага нямецкага палітыка, гэтым разам не будзе: такая была апошняя воля Гельмута Коля. Пры гэтым яго цела будзе пахавана не ў Людвігсхафене — побач з магілай яго першай жонкі Ханнелары, а на могілках у размешчаным непадалёк горадзе Шпаеры.
Пасля жалобнай цырымоніі ў Страсбургу труну з целам нябожчыка на верталёце даставяць у Германію, пагрузіць на карабель і перавязуць па Рэйне ў сабор Шпаера. Удзень там пройдзе паніхіда, а ўвечары — на плошчы перад саборам — працэдура развітання з вайсковымі ўшанаваннямі.
Паводле www.dw.com