Facebook дзялілася асабістымі дадзенымі з вытворцамі смартфонаў
Асабістымі дадзенымі карыстальнікаў Facebook дзеліцца з кампаніямі-вытворцамі гаджэтаў, паведамляе The New York Times. Колькасць такіх кампаній складае не менш за 60.

Фота Leah Millis/Reuters
Кампанія Facebook дзеліцца асабістымі дадзенымі карыстальнікаў з вытворцамі
смартфонаў і іншых гаджэтаў. У прыватнасці, вядома аб пагадненнях з буйнымі
вытворцамі Apple, Microsoft, Amazon і Samsung. Пра гэта піша The New York
Times.
Пры гэтым ключавой мэтай усіх пагадненняў стала ўмацаванне пазіцый Facebook сярод іншых сацсетак.
У той жа час, у чарговы раз апынулася пад сумневам захаванне Маркам Цукербергам уласных правілаў абароны іншых карыстальнікаў.
Вядома, што ў сакавіку бягучага года Facebook апынулася ў цэнтры скандалу з-за апублікаванай інфармацыі аб тым, што партнёрская кампанія Cambridge Analytica незаконна сабрала дадзеныя больш за 50 млн карыстальнікаў сацсеткі.
Аднак, як высветлілася, скандал з Facebook не паўплываў на большасць карыстальнікаў сацсеткі.