Facebook і Twitter аб'ядналіся з найбуйнейшымі СМІ для барацьбы з дэзінфармацыяй
Facebook і Twitter разам з найбуйнейшымі сусветнымі СМІ далучыліся да арганізацыі First Draft News, створанай для барацьбы з распаўсюдам недакладнай інфармацыі.
Акрамя найбуйнейшых сацыяльных сетак, у кааліцыю ўвайшлі The New York Times, The Washington Post, Agence France-Presse, ProPublica, Euronews, Youtube, CNN, International Business Times, «Аль-Джазіра», Buzzfeed News і іншыя. First Draft News створана пры ўдзеле Google.
Асноўнай задачай кааліцыі стане садзейнічанне ў фільтрацыі недакладнай інфармацыі. Як менавіта будзе ажыццяўляцца кааперацыя, не паведамляецца.
Як гаворыцца на сайце First Draft News, арганізацыя будзе праводзіць трэнінгі і воркшопы для журналістаў.
Паводле meduza.io
P.S.: Здаецца, што ў гэтым годзе кампанію Facebook ўзгадвалі часцей, чым любую іншую. У
першую чаргу, гэта, вядома, звязана з купляй беларускага стартапа
MSQRD, якая дапоўніла лік паспяховых здзелак беларускіх стартапаў з
ключавымі гульцамі сусветнай ІТ-індустрыі. Адным з піянераў
стартап-руху ў Беларусі з'яўляецца кампанія Viaden. Віктар Пракапеня заснаваў яе ў 2001 годзе для аказання аўтсорсінгавых
IT-паслуг, аднак сапраўдны поспех кампаніі прынесла распрацоўка ўласных
прадуктаў. Сёння
Віктар Пракапеня заснаваў VP
Capital — уласны інвестыцыйны фонд з фокусам на
тэхналагічнай сферы.