Фалькленды. Прызначана дата рэферэндуму
10–11 сакавіка жыхары архіпелагу павінны даць адказ на пытанне: «Ці хочаце вы, каб Фальклендскія астравы захавалі свой цяперашні прававы статус заморскай тэрыторыі Аб’яднанага Каралеўства?»
У выпадку, калі большасць прагаласуе супраць, урад гатовы разгледзець пытанне ўваходу Фальклендаў у склад Аргенціны. Праўда, такі варыянт выглядае фантастычным. Практычна ўсе тры тысячы жыхароў
астравоў маюць брытанскае паходжанне. Па сутнасці, за кошт рэферэндуму Лондан хоча пазбавіцца ад надакучлівых патрабаванняў Буэнас-Айрэса вярнуць астравы. Апошні раз такое патрабаванне аргенцінскі
прэзідэнт Крысціна Кірхнер агучыла на мінулым тыдні, даслаўшы прэм’еру Вялікабрытаніі Дэвіду Кэмерану асабісты ліст. Між тым, наўрад ці канфлікт закончыцца, калі будуць падведзеныя вынікі
галасавання. Інакш навошта брытанскае Мінабароны распрацавала новы сакрэтны план абароны Фальклендаў на выпадак аргенцінскага дэсанту.
Паводле брытанскай прэсы