Фотафакт: У Кіеве зладзілі кругласутачную «вахту святла» ля мемарыяла памяці закатаваных

Народны мемарыял памяці закатаваных, створаны беларусамі і ўкраінцамі, з'явіўся ля Амбасады Беларусі ў Кіеве 12 лістапада — пасля інфармацыі пра смерць Рамана Бандарэнкі. Але раніцай 13 лістапада людзі, якія прынеслі кветкі, убачылі, што ад мемарыла нічога не засталося. Ён быў зруйнаваны. 

photo_2020_11_18_22_49_42.jpg


Тады было вырашана арганізаваць кругласутачную "вахту святла", каб абараняць мемарыял памяці.
Беларусы прадоўжваюць абараняць мемарыял пасля таго, як працаўнікі амбасады паспрабавалі яго знішчыць. Нягледзячы на халоднае надвор'е і ўсе абставіны, кожныя некалькі гадзін змяняецца склад валанцёраў, якія дзяжураць. 

Фота beldomua