Фотафакт: «Батькин резерв» — змрочны саюзны маркетынг
Прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў для экспарту часта афармляюць нязвыклым для беларусаў чынам. Часам — з неадназначнымі палітычнымі намёкамі.
Вось такія банкі з мяснымі кансервамі прадаюцца ў краме "Белорусские продукты" ў грузінскім Батумі. Фота нам даслалі чытачы.
Агульнае афармленне выглядае змрочнай карыкатурай на злобу дня.
Як вядома, пытанне магчымага ўдзелу беларускіх жаўнераў у вайне Расіі з Украінай, як і іхны далейшы лёс у выпадку ўдзелу ў інтэрвенцыі на тэрыторыю суседняй краіны застаецца адной з самых балючых тэмаў для беларускага грамадства.
***
Даведка: Крама «Белорусские продукты» гандлюе збольшага традыцыйнымі таварамі беларускіх прадпрыемстваў — крэветкамі, мідыямі, півам, сасіскамі. «Батькин резерв» — расійскі брэнд, пад якім адбываецца экспарт беларускіх мясных кансерваў на расійскі і сумежныя яму рынкі.