Францыя. Быць французам — значыць шанаваць сцяг
Дзіўныя вынікі прынесла кампанія французскага ўрада, якая павінна была высветліць крытэрыі цяперашняй нацыянальнай ідэнтычнасці французаў. З гэтай мэтай з восені ў краіне праходзілі грамадскія дэбаты. Адпаведнаму міністэрству было даручана сабраць і прааналізаваць іх змест, каб пасля вывесці формулу французскага грамадзяніна. Сама ідэя наконт выяўлення ідэнтычнасці здавалася шмат каму вельмі супярэчлівай. Многія палітыкі крытыкавалі яе і называлі піярным крокам адміністрацыі Сарказі напярэдадні рэгіянальных выбараў.
Дзіўныя вынікі прынесла кампанія французскага ўрада, якая павінна была высветліць крытэрыі цяперашняй нацыянальнай ідэнтычнасці французаў. З гэтай мэтай з восені ў краіне праходзілі грамадскія
дэбаты. Адпаведнаму міністэрству было даручана сабраць і прааналізаваць іх змест, каб пасля вывесці формулу французскага грамадзяніна. Сама ідэя наконт выяўлення ідэнтычнасці здавалася шмат каму
вельмі супярэчлівай. Многія палітыкі крытыкавалі яе і называлі піярным крокам адміністрацыі Сарказі напярэдадні рэгіянальных выбараў. Раскрутка нацыянальнага пытання гарантавала галістам галасы ўсіх,
каму не падабаюцца імігранты. Аднак яшчэ больш супярэчлівымі аказаліся вынікі дэбатаў. Падсумаваўшы іх, урад заявіў, што пытанне пра тое, вы француз ці не, трэба ставіць у плоскасці, ці падабаецца
вам французскі сцяг? Цяпер трыкалор будзе вісець у кожным класе, а вучні атрымаюць брашуру пра яго гісторыю і значэнне. Такі падыход адразу вылікаў калі не смех, то абвінавачанні ў фармалізме
кампаніі. Нават у апараце партыі Сарказі кажуць, што гіпербалізацыя ролі сцяга ў нацыянальнай свядомасці — гэта не вельмі нармальна. Аднак казаць пра правал або поспех кампаніі пакуль рана.
Трэба дачакацца вынікаў сакавіцкіх выбараў у рэгіянальныя органы ўлады.
Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)