Справа Дамініка Строс-Кана ўзняла рэйтынг цяперашняга прэзідэнта Нікаля Сарказі. Гэта вынікае з дадзеных сацыялагічных апытанняў інстытуту BVA. Пасля таго, як Дамініка абвінавацілі ў сэксуальным
дамаганні, рэйтынг даверу да Сарказі вырас на 4 працэнты і складае 35. Увогуле, гэта самы высокі рэйтынг гаранта з пачатку года. Хаця лічба і невялікая, яна робіць Сарказі фаварытам прэзідэнцкіх
выбараў у наступным годзе. Справа не ў тым, што ягоным галоўным канкурэнтам лічыўся менавіта Дамінік Строс-Кан, сябра апазіцыйнай партыі сацыялістаў, які з-за скандалу стаў палітычным нябожчыкам.
Таксама на настроі выбаршчыкаў уплывае канфрантацыя ўнутры сацыялістаў, якую выклікаў сыход Строс-Кана. Застаецца нацыяналістка Марына Ле Пэн, якая спрабуе атакаваць Сарказі з правых пазіцый. Супраць
Марыны прэзідэнт падрыхтаваў асаблівую зброю. Гаворка пра дзіця, якое ў час выбарчай кампаніі павінна нарадзіць яго жонка Карла Бруні (на днях яна прызналася ў цяжарнасці). На думку прэсы, гэта будзе
такім моцным піярам, асабліва для кансерватыўнай часткі французскага грамадства, які не пакіне Ле Пэн ніякіх шансаў на перамогу.
Па матэрыялах французскай прэсы
Францыя. Цяжарнасць дапаможа выйграць выбары
- Замежжа
- 10-06-2011
Справа Дамініка Строс-Кана ўзняла рэйтынг цяперашняга прэзідэнта Нікаля Сарказі. Гэта вынікае з дадзеных сацыялагічных апытанняў інстытуту BVA. Пасля таго, як Дамініка абвінавацілі ў сэксуальным
дамаганні, рэйтынг даверу да Сарказі вырас на 4 працэнты і складае 35. Увогуле, гэта самы высокі рэйтынг гаранта з пачатку года. Хаця лічба і невялікая, яна робіць Сарказі фаварытам прэзідэнцкіх
выбараў у наступным годзе. Справа не ў тым, што ягоным галоўным канкурэнтам лічыўся менавіта Дамінік Строс-Кан, сябра апазіцыйнай партыі сацыялістаў, які з-за скандалу стаў палітычным нябожчыкам.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: