Францыя. Дэпардзье падтрымаў Сарказі
Вялікую буру незадавальнення выклікала ў французскім інтэрнэце заява вядомага французскага артыста Жэрара Дэпардзье наконт яго палітычных сімпатый на прызначаных на 2012 год прэзідэнцкіх выбарах. Дэпардзье ў інтэрв’ю штотыднёвіку “Journal de Dimanche сказаў пра намер аддаць голас дзеючаму прэзідэнту-галісту Нікаля Сарказі. Па словах акцёра, апошнім часам прэзідэнт выправіў былыя памылкі і заслугоўвае таго, каб “за ім пайсці.
Вялікую буру незадавальнення выклікала ў французскім інтэрнэце заява вядомага французскага артыста Жэрара Дэпардзье наконт яго палітычных сімпатый на прызначаных на 2012 год прэзідэнцкіх выбарах.
Дэпардзье ў інтэрв’ю штотыднёвіку “Journal de Dimanche сказаў пра намер аддаць голас дзеючаму прэзідэнту-галісту Нікаля Сарказі. Па словах акцёра, апошнім часам прэзідэнт
выправіў былыя памылкі і заслугоўвае таго, каб “за ім пайсці. Паколькі большасць веб-карыстальнікаў у Францыі людзі левых поглядаў, Дэпардзье пасля сваёй тырады адразу стаў самай
ненавіснай фігурай у гэтым сегменце. Цікава, што да кампаніі супраць акцёра таксама прыклалі руку фанаты коміксу “Цінцін, які нядаўна экранізаваў рэжысёр Спілберг. Дэпардзье,
каментуючы стужку, назваў іх куміра журналіста Цінціна “малым навозным жуком.
Паводле французскай прэсы