Францыя. Конкурс чорных прыгажунь

Вялікія дэбаты ў французскім грамадстве выклікала правядзенне 28 красавіка конкурсу «Міс Чорная Францыя». Арганізатары, сярод якіх Выканаўчы савет асацыяцый чарнаскурых французаў (Cran), лічаць, што падобны конкурс будзе спрыяць прапагандзе «чорнай прыгажосці», якая не можа цалкам праявіцца праз засілле ў шоў-бізнэсе белых мадэляў. Па словах актывістаў Cran, белае дамінаванне не дазваляе нават абраць сапраўдную міс Францыя.

Вялікія дэбаты ў французскім грамадстве выклікала правядзенне 28 красавіка конкурсу «Міс Чорная Францыя». Арганізатары, сярод якіх Выканаўчы савет асацыяцый чарнаскурых французаў (Cran), лічаць, што падобны конкурс будзе спрыяць прапагандзе «чорнай прыгажосці», якая не можа цалкам праявіцца праз засілле ў шоў-бізнэсе белых мадэляў. Па словах актывістаў Cran, белае дамінаванне не дазваляе нават абраць сапраўдную міс Францыя. У сваю чаргу, некаторыя праваабаронцы бачаць у конкурсе спробу прапаганды расавай сегрэгацыі ў грамадстве і замах на рэспубліканскія каштоўнасці. Арганізатары конкурсу «Міс Францыя» таксама нагадваюць пра тое, што яшчэ ў 2012-м першай міс краіны стала дзяўчына, бацькі якой паходзяць з Руанды. Нарэшце, нельга выключаць, што конкурс з яўным расавым складнікам можа спрыяць росту правых настрояў, асабліва цяпер, падчас палітызацыі, выкліканай выбарамі. Цікава, што самі ўльтраправыя дастаткова абыякава каментуюць факт правядзення конкурсу «Міс Чорная Францыя». Традыцыйна іх больш непакоіць конкурс «Містэр Францыя», які праводзіцца з 2001 года і які, на думку ўльтраправых, ёсць не што іншае, як прапаганда нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.
Паводле французскай прэсы