Францыя. Ле Пэн гатовая падтрымаць сацыялістаў

Марына Ле Пэн — лідар правага радыкальнага «Нацыянальнага фронту», рыхтуе правакацыю на цяперашніх парламенцкіх выбарах. Яна будзе палягаць у тым, што яе партыя можа заклікаць да галасавання ў другім туры за кандыдатаў ад іншых партый, у тым ліку ад сацыялістычнай. Навіна выклікала шок сярод сацыялістаў. Той факт, што нехта з палітыкаў-сацыялістаў атрымае падтрымку з боку правых радыкалаў, можа моцна яго дыскрэдытаваць у вачах левага выбаршчыка. Яшчэ большы хаос назіраецца ў кіраўніцтве галісцкага «Саюза за народны рух» (UMP).

Марына Ле Пэн — лідар правага радыкальнага «Нацыянальнага фронту», рыхтуе правакацыю на цяперашніх парламенцкіх выбарах. Яна будзе палягаць у тым, што яе партыя можа заклікаць да галасавання ў другім туры за кандыдатаў ад іншых партый, у тым ліку ад сацыялістычнай. Навіна выклікала шок сярод сацыялістаў. Той факт, што нехта з палітыкаў-сацыялістаў атрымае падтрымку з боку правых радыкалаў, можа моцна яго дыскрэдытаваць у вачах левага выбаршчыка. Яшчэ большы хаос назіраецца ў кіраўніцтве галісцкага «Саюза за народны рух» (UMP). Стратэгія UMP заключалася ў тым, каб перацягнуць да сябе выбаршчыкаў «Нацыянальнага фронту». Цяпер, калі яны пачнуць галасаваць за левых, ураджай мандатаў, якія збяруць галісты, можа быць вельмі малы. Праўда, менавіта гэтага — маргіналізацыі UMP — і жадае Ле Пэн. Калі UMP моцна страціць, «Нацыянальны фронт» зможа на роўных змагацца з ім. План у Марыны сапраўды геніяльны, аднак не зразумела, ці яе выбаршчык пагодзіцца падтрымаць сацыялістаў, якія ненавідзяць франтавікоў.
Паводле французскай прэсы