Францыя. Пустой паперкай супраць еўрапейскай інтэграцыі

Партыя Рэспубліканскі і грамадзянскі рух (MRC) заклікала сваіх прыхільнікаў падчас чэрвеньскіх выбараў еўрапарламента кідаць у выбарчыя ўрны пустыя паперкі для галасавання або папросту чыстыя паперкі. Такім дзіўным чынам Жан-П’ер Шэвенман, лідэр руху і былы сябра кабінету сацыялістаў (займаў пасаду дырэктара МУС), мае намер “сарваць фарс па стварэнню віртуальнага парламенту, які нікога не прадстаўляе. Хаця парламент у Бруселі нікога, па словах лідэра MRC, не прадстаўляе, зусім байкатаваць выбары не варта.

Партыя Рэспубліканскі і грамадзянскі рух (MRC) заклікала сваіх прыхільнікаў падчас чэрвеньскіх выбараў еўрапарламента кідаць у выбарчыя ўрны пустыя паперкі для галасавання або папросту чыстыя паперкі. Такім дзіўным чынам Жан-П’ер Шэвенман, лідэр руху і былы сябра кабінету сацыялістаў (займаў пасаду дырэктара МУС), мае намер “сарваць фарс па стварэнню віртуальнага парламенту, які нікога не прадстаўляе. Хаця парламент у Бруселі нікога, па словах лідэра MRC, не прадстаўляе, зусім байкатаваць выбары не варта. На думку Жан-П’ера, ёсць цудоўная магчымасць яшчэ раз давесці стаўленне французаў да еўрапейскай інтэграцыі, якое яны выказалі вясною 2005 года, праваліўшы рэферэндум па праекту канстытуцыі ЕС. Дастаткова толькі прыйсці і апусціць у скрынку для галасавання пустую паперку.


Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)