Францыя. Сарказі ў твітары толькі адзін
У твітары былі зачынены акаўнты, якія парадзіравалі Нікаля Сарказі, што выклікала ў Францыі вялікую палеміку. Газета “Ле Монд распавяла, што адзін з акаўнтаў быў зачынены па просьбе кіраўніка перадвыбарнай кампаніі Сарказі. Усяго было выдалена 4 акаўнты. Яны высмейвалі перадвыбарную кампанію Сарказі, пасылаючы ад яго імя смешныя каментары. Гэтыя акаўнты зваліся “Ma France forte (“Мая моцная Францыя), “Forte France (“Моцная Францыя) і “Sarkozy ca suffit (“Хопіць Сарказі).
У твітары былі зачынены акаўнты, якія парадзіравалі Нікаля Сарказі, што выклікала ў Францыі вялікую палеміку. Газета “Ле Монд распавяла, што адзін з акаўнтаў быў зачынены па
просьбе кіраўніка перадвыбарнай кампаніі Сарказі. Усяго было выдалена 4 акаўнты. Яны высмейвалі перадвыбарную кампанію Сарказі, пасылаючы ад яго імя смешныя каментары. Гэтыя акаўнты зваліся
“Ma France forte (“Мая моцная Францыя), “Forte France (“Моцная Францыя) і “Sarkozy ca suffit
(“Хопіць Сарказі). “Відавочна, што наш акаўнт заблакаваны ў выніку даносу. Паводле правіл твітара, гэты данос павінен у абавязковым парадку паступіць ад чалавека, які
лічыць сябе ахвярай прысваення асабістых дадзеных, ці ад аднаго з яго законных прадстаўнікоў, кажуць забароненыя твітцяне. “Кіраўнік інтэрнэт-каманды Нікаля Сарказі прызнае, што ён сапраўды
патрабаваў ад твітара зачыніць акаўнты з-за прысваенні асабістых дадзеных прэзідэнта, адзначыўшы, што гэта тычыцца акаўнтаў, якія выкарыстоўваюць імя кандыдата. Па яго словах,
“гэта магло спрыяць блытаніне сярод карыстальнікаў інтэрнэту, якія жадалі б сачыць за каментарамі Сарказі ў твітары.
Паводле французскай прэсы