Францыя. Тэрарыст застаўся напалову вольным
Жан-Марк Руйон (Jean-Marc Rouillan), самы славуты французскі тэрарыст, застанецца за кратамі. Руйон — 56-гадовы заснавальнік групоўкі Action Directe (“Прамое дзеянне), якая трымала ў жаху ўсю эліту краіны. У 1990 годзе яго злавілі і далі пажыццёвы тэрмін за забойства ў 1986 годзе аднаго з дырэктараў аўтамабільнага канцэрну “Renault. Праз 17 гадоў зняволення Жан-Марк дабіўся статусу “напалову вольны вязень. Па французскіх законах, вязні гэтай катэгорыі могуць удзень працаваць на волі, аднак уначы вяртацца ў турму.
Жан-Марк Руйон (Jean-Marc Rouillan), самы славуты французскі тэрарыст, застанецца за кратамі. Руйон — 56-гадовы заснавальнік групоўкі Action Directe (“Прамое дзеянне), якая трымала ў жаху ўсю эліту краіны. У 1990 годзе яго злавілі і далі пажыццёвы тэрмін за забойства ў 1986 годзе аднаго з дырэктараў аўтамабільнага канцэрну “Renault. Праз 17 гадоў зняволення Жан-Марк дабіўся статусу “напалову вольны вязень. Па французскіх законах, вязні гэтай катэгорыі могуць удзень працаваць на волі, аднак уначы вяртацца ў турму. Раней такі статус атрымала ягоная жонка, якая таксама сядзела за сяброўства ў Action Directe. Пабыўшы “напалову вольнай паўтара гады, яна падала просьбу ў суд і атрымала поўную амністыю. Яе муж таксама хацеў паўтарыць падобны трук, аднак парыжскі суд, які слухаў ягоную справу на мінулым тыдні, адмовіў у вызваленні. Праўда, па словах адваката Руйона, ягоны кліент не вельмі пакрыўджаны. Яму далі зразумець, што варта зноў звярнуцца з аналагічнай заявай, як толькі споўніцца два гады з моманту знаходжання ў статусе “напалову вольны.