Францыя. Зялёныя вызначыліся з кандыдатам
Кандыдатам ад французскіх зялёных на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года будзе Ева Жалі. Гэта стала вядома пасля таго, як у партыі “Еўропа. Экалогія. Зялёныя закончыўся праймерыз. Наколькі сур’ёзныя шансы ў Евы стаць гаспадыняй Елісейскага палацу? Каментатары лічаць, што шансаў няшмат. Галоўная барацьба на выбарах развернецца паміж прэзідэнтам Нікаля Сарказі і пакуль невядомым прадстаўніком сацыялістаў (самая буйная апазіцыйная партыя). Аднак сапсаваць нервы шмат каму эколагі здольныя. На апошніх мясцовых выбарах яны атрымалі 16 працэнтаў галасоў.
Кандыдатам ад французскіх зялёных на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года будзе Ева Жалі. Гэта стала вядома пасля таго, як у партыі “Еўропа. Экалогія. Зялёныя закончыўся праймерыз.
Наколькі сур’ёзныя шансы ў Евы стаць гаспадыняй Елісейскага палацу? Каментатары лічаць, што шансаў няшмат. Галоўная барацьба на выбарах развернецца паміж прэзідэнтам Нікаля Сарказі і пакуль
невядомым прадстаўніком сацыялістаў (самая буйная апазіцыйная партыя). Аднак сапсаваць нервы шмат каму эколагі здольныя. На апошніх мясцовых выбарах яны атрымалі 16 працэнтаў галасоў. Калі гісторыя
паўтарыцца ў наступным годзе, сацыялістам давядзецца лічыцца з Зялёнымі і абяцаць за падтрымку ў другім туры які-небудзь бонус. Па-другое, Ева псуе карціну старшыні “Нацыянальнага
фронту Марыны Ле Пэн. Марын дасюль была адзінай жанчынай сярод кандыдатаў і спрабавала выстаўляць сябе абаронцай усяго слабага полу. Мадам Жалі — этнічная нарвежка, якая атрымала
французскі пашпарт дзякуючы шлюбу з французам.
Па матэрыялах французскай прэсы