Францыя. Зніклыя палітыкі
У Францыі таксама ёсць свае зніклыя палітыкі. Напрыклад, Анза Артуньез, 47-гадовы французскі грамадзянін, этнічны баск. 18 красавіка ён адправіўся ў Тулузу, сеў у цягнік і таямніча знік. 15 мая пракуратура распачала справу па факту знікнення Артуньеза, аднак дасюль канкрэтных вынікаў следства не прынесла. Між тым, верагодна, паліцыя папросту шукае не там, дзе трэба. Праз нейкі час баскская тэрарыстычная арганізацыя ЕТА, якая змагаецца за незалежнасць Краіны Баскаў, заявіла, што Артуньез быў іх паплечнікам.
У Францыі таксама ёсць свае зніклыя палітыкі. Напрыклад, Анза Артуньез, 47-гадовы французскі грамадзянін, этнічны баск. 18 красавіка ён адправіўся ў Тулузу, сеў у цягнік і таямніча знік. 15 мая пракуратура распачала справу па факту знікнення Артуньеза, аднак дасюль канкрэтных вынікаў следства не прынесла. Між тым, верагодна, паліцыя папросту шукае не там, дзе трэба. Праз нейкі час баскская тэрарыстычная арганізацыя ЕТА, якая змагаецца за незалежнасць Краіны Баскаў, заявіла, што Артуньез быў іх паплечнікам. Таксама стала вядома, што да пераезду ў Францыю Артуньез адсядзеў 20 гадоў у Іспаніі за ўдзел у забойстве паліцэйскага. Гэты момант даў падставу шматлікім экспертам высунуць версію пра тое, што Артуньеза забіла або скрала іспанская тайная паліцыя. У 1980-я гады Мадрыд сапраўды праводзіў тактыку “вайны з ЕТА такім спосабам. Створаная пры іспанскім урадзе Група антытэрарыстычнага вызвалення (GAL) забівала баевікоў ЕТА па той бок іспана-французскай мяжы. Французская паліцыя ўпарта адмаўляецца каментаваць версію пра “іспанскі след. Дарэчы, апошнім часам французы актыўна дапамагалі іспанскім калегам шукаць і арыштоўваць у Францыі радыкальных баскскіх нацыяналістаў.
Па матэрыялах “Liberation (Францыя)