Французскага дэпутата аштрафавалі за кудахтанне ў парламенце
Дэпутат Філіп Ле Рэй быў аштрафаваны на 1,3 тыс. еўра за кудахтанне падчас выступу яго калегі.
Дэпутат прадстаўляе саюз за прэзідэнцкую большасць і Ліберальна - кансерватыўную партыю. Чвэрць яго месячнага акладу будзе канфіскавана ў сувязі з тым, што ён кудахтаў як курыца падчас прамовы ў
нацыянальным сходзе парламентарыя Веранікі Масон.
Параўнанне з курыцай ў Францыі можа быць прыраўнянае да абразы, бо гэта слова з'яўляецца зневажальным у дачыненні да жанчыны. Таму, пачуўшы падобныя гукі ад калегі, абураная спадарыня
Масон адказала яму фразай «Спыніцеся! Я не курыца!» .
Інцыдэнт закрануў актуальную тэму французскай ўнутранай палітыкі — сэксізм. У мінулым годзе шэраг дэпутатаў павялі сябе не менш дзёрзка, пачаўшы
свістаць пры выглядзе жанчыны -міністра, апранутай ў сукенку. У адказ на прад'яўленыя прэтэнзіі парламентарыі заявілі, што такім чынам яны выказалі сваё захапленне прыгажосцю дамы.