
У горадзе Перпіньян на поўдні Францыі ў ноч на 22 снежня загінуў 36-гадовы аўтамабіліст, машына якога ўрэзалася ў спынены "жоўтымі камізэлькамі" грузавік.
Як паведамляюць французскія СМІ, гэта ўжо дзесятая смерць падчас пратэстаў, якія працягваюцца шосты тыдзень. У іх прынялі ўдзел сотні тысяч чалавек. Пасля неаднаразовых саступак ураду пратэсты не спыніліся.