Францыя лічыць неадпаведнымі ўмовы для пастаўкі «Містраль» Расіі
«Прэзідэнт французскай рэспублікі канстатаваў, што, нягледзячы на перспектыву спынення агню, якую яшчэ застаецца пацвердзіць і ўвасобіць на практыцы, умовы для таго, каб Францыя ўхваліла пастаўку першага верталётаносца, на сённяшні дзень не склаліся», — гаворыцца ў камюніке Елісейскага палаца.

Французкія ўлады з улікам сітуацыі ва Украіне палічылі неадпаведнымі ўмовы для пастаўкі Расіі першага верталётаносца тыпу «Містраль», гаворыцца ў распаўсюджанай у сераду заяве
Елісейскага палаца.
«Савет бяспекі разгледзеў сітуацыю ва Украіне. Яна цяжкая. Дзеянні, прынятыя Расіяй нядаўна на ўсходзе Украіны, парушаюць прынцыпы бяспекі ў Еўропе. Прэзідэнт рэспублікі канстатаваў,
што, нягледзячы на перспектыву спынення агню, якую яшчэ застаецца пацвердзіць і ўвасобіць на практыцы, умовы для таго, каб Францыя ўхваліла пастаўку першага верталётаносца, на сённяшні дзень не
склаліся», — сказана ў камюніке, зробленым па выніках пасяджэння французскага Савета бяспекі.
ria.ru