Яцанюк заявіў, што ніводнаму плану Пуціна нельга верыць
«Сем пунктаў» расійскага прэзідэнта падобныя больш на план выратавання для рускіх тэрарыстаў, і накіраваныя на замарожванне канфлікту.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк.
«Гэты чарговы «план» — спроба ашуканства для міжнароднай супольнасці перад самітам НАТА і спробы пазбегнуць непазбежных рашэння Еўрасаюза аб увядзенні новай
хвалі санкцый», — заявіў Яцанюк.
Па словах прэм'ера, няма веры ніякім планам расійскага прэзідэнта.
«Усе папярэднія ўзгодненыя Расіяй дамоўленасці — у Жэневе, у Нармандыі, у Берліне, у Мінску — расійскі рэжым або проста ігнараваў, або нахабна парушаў»,
— нагадаў Яцанюк.
Паводле яго слоў, «лепшы план для спынення вайны Расіі супраць Украіны складаецца толькі з аднаго пункта: Расія прыбірае сваю рэгулярную армію, наймітаў і тэрарыстаў з украінскай
тэрыторыі».
Як вядома, у сераду прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паказаў свой план рашэння сітуацыі на Данбасе, які прадугледжвае адвод украінскіх войскаў, непрымяненне авіяцыі, але і спыненне наступу
баевікоў, якіх, як вядома, падтрымлівае яго рэгулярная армія.
Новыя санкцыі супраць Расіі ў ЕС павінны ўзгадніць да 5 верасня.
pravda.com.ua