Freedom House: Адстаўка Януковіча — адзіны мірны сцэнар завяршэння Еўрамайдану

Праваабарончая арганізацыя Freedom House заклікае ЗША і ЕС увесці санкцыі супраць кіраўніцтва Украіны ў выпадку, калі яно скарыстае сілу супраць мірных мітынгоўцаў. У паведамленні, распаўсюджаным арганізацыяй, таксама гаворыцца пра тое, што адстаўка Віктара Януковіча і датэрміновыя выбары з'яўляюцца «адзіным негвалтоўным метадам завяршыць супрацьстаянне з дэманстрантамі».



freedom_house.jpg

«Прэзідэнт Януковіч страціў давер і легітымнасьць у вачах ўкраінскага народа. Мы не падтрымліваем ўладу натоўпу, але Януковіч сам стварыў крызіс, адкінуўшы рух да еўрапейскай інтэграцыі, ігнаруючы тым самым патрабаванні пратэстуючых, каб урад працаваў ад імя народа», — заявіў кіраўнік Freedom House Дэвід Крамер.
У сваёй заяве праваабарончая арганізацыя спасылаецца на паведамленне пра тое, што 9 снежня ўлады звярнуліся да сілавых метадаў для дэмантажу барыкад ва ўрадавым квартале, а таксама ператрусу «офісаў як мінімум адной апазіцыйнай газеты, а таксама тэлеканала і сайта навінаў».
«Найлепшае, што можа зрабіць Януковіч, улічваючы яго заклік спыніць пратэсты, — абвясціць сваю адстаўку і, такім чынам, зрабіць магчымымі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары», — лічыць Крамер.
«ЗША і ЕС ціснуць на ўрад Украіны, каб той прыслухоўваўся да законных патрабаванняў пратэстуючых, і, пры неабходнасці, увесці санкцыі супраць тых асоб, якія адказныя за любое далейшае выкарыстанне сілы», — падкрэсліў ён.
radiosvoboda.org