ФРГ. Левыя тэрарысты не працавалі на ГДР?
Зноў скандаліць Хорст Малер, адзін з заснавальнікаў і былых лідараў левай тэрарыстычнай арганізацыі RAF (Фракцыя Чырвонай Арміі), якая тэрарызавала Заходнюю Германію ў 70–80-ыя. Малер і так нарабіў шмат шуму, калі пасля вызвалення з турмы нечакана далучыўся да лагеру правых радыкалаў: стаў сябрам вядучай у Германіі неанацысцкай партыі, атрымаў новы тэрмін за адмаўленне Халакосту. Цяпер Малер змагаецца з жоўтым выданнем “Die Berliner Zeitung, якое напярэдадні 75-й гадавіны Малера абвінаваціла яго ў супрацоўніцтве з нямецкай сакрэтнай службай Штазі.
Зноў скандаліць Хорст Малер, адзін з заснавальнікаў і былых лідараў левай тэрарыстычнай арганізацыі RAF (Фракцыя Чырвонай Арміі), якая тэрарызавала Заходнюю Германію ў 70–80-ыя. Малер і так нарабіў шмат шуму, калі пасля вызвалення з турмы нечакана далучыўся да лагеру правых радыкалаў: стаў сябрам вядучай у Германіі неанацысцкай партыі, атрымаў новы тэрмін за адмаўленне Халакосту. Цяпер Малер змагаецца з жоўтым выданнем “Die Berliner Zeitung, якое напярэдадні 75-й гадавіны Малера абвінаваціла яго ў супрацоўніцтве з нямецкай сакрэтнай службай Штазі. Малер рашуча адмаўляе такі тэзіс. Па яго словах, такую версію прыдумалі ў ЦРУ яшчэ ў 70-я гады. Тэма наконт супрацоўніцтва RAF і Штазі сапраўды вельмі цікавая, паколькі RAF, знішчаючы эліту заходняй Германіі, аб’ектыўна гуляў на рук ГДР і ўсходняму блоку. Між тым, пракуратура ФРГ заявіла, што не мае фактаў супрацоўніцтва Малера і спецслужбаў ГДР.
Па матэрыялах “TAZ (Германія)