Гаіці. Вяртаемся ў Афрыку

Гаіці — краіна на Карыбах, якая ўзгадала пра афрыканскія карані. Кіраўніцтва краіны вырашыла падаць заяўку на ўступленне ў Афрыканскі Саюз (міжнародная структура, якая
аб’ядноўвае ўсе краіны чорнага кантыненту). Калі заяўку гаіцян задаволяць, то краіна атрымае статус назіральніка ўжо ў ліпені на саміце Афрыканскага Саюзу ў сталіцы Малаві. Падзея, на думку
афрыканскай грамадскасці, гістарычная. Гаіці — першая ў гісторыі рэспубліка чарнаскурых (белых выразалі праз нейкі час пасля абвяшчэння незалежнасці).

Гаіці — краіна на Карыбах, якая ўзгадала пра афрыканскія карані. Кіраўніцтва краіны вырашыла падаць заяўку на ўступленне ў Афрыканскі Саюз (міжнародная структура, якая аб’ядноўвае ўсе краіны чорнага кантыненту). Калі заяўку гаіцян задаволяць, то краіна атрымае статус назіральніка ўжо ў ліпені на саміце Афрыканскага Саюзу ў сталіцы Малаві. Падзея, на думку афрыканскай грамадскасці, гістарычная. Гаіці — першая ў гісторыі рэспубліка чарнаскурых (белых выразалі праз нейкі час пасля абвяшчэння незалежнасці). Дзякуючы гэтаму яна доўгі час была замежным цэнтрам атыкаланіяльнага руху ў Афрыцы. Акрамя таго, тут дзейнічала ідэйная лабараторыя тэорый наконт глабальнай гістарычнай місіі Афрыкі. Што тычыцца інтарэсаў Гаіці ў Афрыканскім Саюзе, дык яны відавочныя. Краіна спрабуе пераадолець наступствы землятрусу 2010 года і шукае падтрымкі. Дарэчы, пасля катастрофы некаторыя мясцовыя палітыкі выступалі за вяртанне гаіцян на гістарычную радзіму, мяркуючы, што Гаіці ўжо ніколі не адрадзіць.

Паводле французскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: