Game is over
Хутчэй скептыцызм і песімізм, чым прыліў радасці выклікала ў простых расіян рашэнне ўрада пра забарону з 1 ліпеня дзейнасці ў краіне (акрамя чатырох рэгіёнаў) усіх казіно і залаў гульнявых
аўтаматаў. Прапануем падборку каментараў на расійскіх блогах, прысвечаных згаданай праблеме.
— З 1 ліпеня пазачынялі ўсе казіно і гульнявыя аўтаматы. Колькі ж цяпер іграманаў стануць вар’ятамі?
Хутчэй скептыцызм і песімізм, чым прыліў радасці выклікала ў простых расіян рашэнне ўрада пра забарону з 1 ліпеня дзейнасці ў краіне (акрамя чатырох рэгіёнаў) усіх казіно і залаў гульнявых
аўтаматаў. Прапануем падборку каментараў на расійскіх блогах, прысвечаных згаданай праблеме.
— З 1 ліпеня пазачынялі ўсе казіно і гульнявыя аўтаматы. Колькі ж цяпер іграманаў стануць вар’ятамі?
— За кожным гульнявым аўтаматам або сталом цягнецца шлейф слёз, крыві і зламаных лёсаў — не менш, чым за гандляром наркотыкамі або гвалтаўніком дзяцей. І месца гэтаму бізнесу, у
крайнім выпадку, у крымінальных хроніках, а яго прадстаўнікам — у пекле. Толькі б улады не зламаліся пад ціскам тых, хто корміцца аб’едкамі са стала канібалаў.
— Сённяшнія СМІ мільгацяць сюжэтамі пра зачыненне гульнявых устаноў. Адны страшаць, што зараз Маскву захлынуць нелегальныя казіно, другія думаюць, куды пойдуць працаваць 11,5 тысячы
працаўнікоў забароненай цяпер індустрыі, ну а трэція разважаюць, як жа так атрымалася, што ў гульнявых зонах, якіх, як вядома, дзяржавай вызначана аж чатыры штукі, замест Лас-Вегасу стаяць хаціны,
дзе бухаюць тубыльцы, якія не тое што пра казіно, пра рулетку ніколі не чулі. Тым часам самыя хітрыя бізнесмены ад рулеткі даўно ўжо заявілі нешта кшталту: ну і што. Зараз мы зробім на базе казіно
клубы спартовага покера (гульня не за грошы). Папросту ў нейкі момант да сталага кліента будзе падыходзіць менеджэр і шэптам прапанаваць перайсці ў “VIP-залу — там, дзе
гуляюць на грошы. Ха-ха. Не думаю, што ўлады прадбачылі маштаб хуткага правалу іх ініцыятывы.
— Думаю, выйграюць у гэтай барацьбе толькі мянты, менавіта яны будуць “браць пад ахову нелегальныя казіно. А ў Маскве падобнае страхаванне даўно пастаўлена на канвеер.
Выйсця няма.
— Сёння ў РФ зачыняюць казіно і іншыя падобныя ўстановы. Вельмі цікава — як гэта забарона будзе абыдзеная (а ў тым, што будзе, здаецца, ніхто не сумняваецца). Мне пакуль вядомыя два
спосабы: 1) інтэрнэт-казіно, дакладней, нібы інтэрнэт-салон, у якім даюць доступ да віртуальнага казіно за межамі РФ; 2) аўтаматы па продажу маментальных латарэяў — замена гульнявым слупкам
і аднарукім бандытам.
— Распавяду вам горкую гісторыю аднаго студэнта, вялікага аматара гульнявых аўтаматаў, якую я пачула некалькі гадоў таму. Пачалося ўсё з таго, што пры першай гульні ён выйграў вельмі буйную
суму. Збіраючыся выйграць яшчэ, ён зноў пайшоў да аўтаматаў, але прайграў амаль усё. Жадаючы вярнуць згубленае, ён стаў усё актыўней гуляць. Паступова ён літаральна прырос да аўтаматаў. Напачатку ён
прайграў усе свае грошы, потым залез у кішэні сяброў-аднакурснікаў, пасля абабраў як ліпку бацькоў. За некалькі гадоў ён прайграў столькі, колькі немагчыма зарабіць нават за ўсё жыццё. Зразумеўшы
гэта, няшчасны студэнт скончыў жыццё самагубствам. Ну што, ёсць над чым задумацца?
— 11,5 тысячы былых супрацоўнікаў казіно не шкада. Тыя, хто сапраўды быў прафесійным круп’е, працу атрымае без праблем у тых жа “белых покерных клубах. Дзяўчынкі
і хлопчыкі, якія абслугоўвалі гульцоў — “здымалі выйгрыш, стаялі на ахове — у большасці сваёй, нікчэмныя лайдакі, якія, па-першае, нічога не ўмеюць, па-другое,
атрымлівалі акрамя зарплаты чаявыя — сакрэтнае правіла дзесяці працэнтаў працавала і тут. Ну гэта так, дробязі. І зараз гэтым вось дзецям “Дома–2 прапанавалі
цывілізаваную працу адпаведна іх кваліфікацыі — палацёры, афіцыянты, вахцёры, ахоўнікі. Вядома, калі дзеці ўбачылі, чаго насамрэч вартая іх праца, зямля пад іх нагамі трохі
пахіснулася.
— Мне вельмі цікава, хто і — самае галоўнае — як змог зачыніць усе аўтаматы і казіно ў Маскве? На Арбаце ўсё зачынена. Гэта велізарныя грошы, якія ішлі ў кішэні ўсім,
пачынаючы ад простых мянтоў і заканчваючы службоўцамі рознага рангу і ўзроўню. Хто пазбавіў велізарнага прыбытку ўсе гэтыя пласты насельніцтва? Мне здаецца, яму ўжо зламалі ногі... а можа, яго няма ў
жывых? Асабіста я рэальна не разумею. А будзе пасля гэтага вось што — уздымуць падаткі або плату за праезд. Грошы вяртаць трэба. Гэта капец.
— Наколькі мне вядома, сёння ўначы праходзілі развітальныя вечарыны ў казіно. Я адразу падумаў: трэба ў апошні раз паспрабаваць нарубіць бабло!
— Думаю, рызыкоўныя людзі заўсёды знойдуць і прыдумаюць, дзе і ў што гуляць. Тыя, хто сябе кантраляваць не здольны, вынайдуць спосабы спусціць грошы, хоць усе гульні афіцыйна пазачыняй і
забарані. Хіба гульнявы аўтамат прынцыпова адрозніваецца ад ранейшай цягі да якога-небудзь “Спортлато ці латарэяў, на якія іншыя грамадзяне прасаджвалі ледзь не ўсю зарплату? Гэта
ў чалавечай натуры, глыбіннае — уся гісторыя пацвярджае. Зараз багатыя пачнуць дзеля гульняў катацца ў замежжа, а бедным давядзецца ісці на кватэры і ў іншыя падпольныя прытоны.
— Не скажу, што я прыхільнік казіно і гульнявых аўтаматаў, але тупыя рашэнні раздражняюць, а іх усё больш і больш! Накшталт зачынення Чаркізаўскага рынку. Хацелі як лепш, атрымалася
— як заўсёды.
— Ехаў я ў машыне, слухаў навіны. Гутарка ішла пра зачыненне з сённяшняга дня ўсіх казіно. Раптам дыктар кажа, што айчынныя псіхіятры і нарколагі чакаюць ад дзеяння закона небывалага наплыву
кліентаў, чаму вельмі радыя. Адразу ж у эфір утыкаюць словы нейкай цёткі з інстытута Сербскага, якая, захлынаючыся ад радасці, распавяла, як доўга яны чакалі гэтага дня і як зараз яны весела
зажывуць. Тыпу таго, што зараз залежным іграманам будзе няма дзе задавальняць свой згубны запал, і яны пачнуць штосьці шукаць. А тут ім і дапамогуць нарколагі. Уяўляю, які жах сёння будзе ў інстытуце
Сербскага.
— Дарэчы, калі хто цешыцца, што з сённяшняга дня не будзе гульнявых аўтаматаў, то не разлічвайце... Усё назавуць іншымі імёнамі, кшталту лато.