Германія. Адчыняецца першы неафашысцкі партал

Журналісты ліберальнай нямецкай газеты “Süddeutsche Zeitung здолелі дастаць сакрэтныя планы цяперашніх нямецкіх нацыстаў. Адпаведна ім, ультраправыя вырашылі стварыць першы ў Германіі прафесійны інтэрнет-партал. Яго назва “Еўропа, абараняйся. Цікава, што частка артыкулаў парталу разлічаны на іншаземцаў, якія жывуць у ФРГ (гаворка галоўным чынам пра мусульман, для якіх характэрныя антысеміцкія погляды). Пакуль цяжка прагназаваць, ці складзе новы партал канкурэнцыю ўжо існуючым.

Журналісты ліберальнай нямецкай газеты “Süddeutsche Zeitung здолелі дастаць сакрэтныя планы цяперашніх нямецкіх нацыстаў. Адпаведна ім, ультраправыя вырашылі стварыць першы ў Германіі прафесійны інтэрнет-партал. Яго назва “Еўропа, абараняйся. Цікава, што частка артыкулаў парталу разлічаны на іншаземцаў, якія жывуць у ФРГ (гаворка галоўным чынам пра мусульман, для якіх характэрныя антысеміцкія погляды). Пакуль цяжка прагназаваць, ці складзе новы партал канкурэнцыю ўжо існуючым. У любым выпадку, відавочна, што гэта толькі першыя спробы выхадаў неанацыстаў на больш высокі ўзровень прапаганды сваіх ідэй у інтэрнеце. Пра такі сцэнар можна казаць, сыходзячы з таго, што ініцыятарам праекту стаў Нямецкі народны саюз (DVU). Гэта партыя з’яўляецца старым канкурэнтам вядучай нямецкай праварадыкальнай Нацыянал-дэмакратычнай партыі (NPD). Няма сумнення, што NPD паспрабуе рэабілітавацца за правал стварэння свайго парталу.
Па матэрыялах Gazeta.pl (Польшча)