Германія. Ці ўжываў какаін Хонекер?
Нямецкая партыя Левых, якая была створаная пры ўдзеле былых камуністаў Усходняй Германіі, запатрабавала легалізаваць у ФРГ усе віды наркотыкаў. На думку аўтараў ідэі, гэта адзіны сродак вывесці рынак наркотыкаў з-пад уплыву злачыннасці. Прапанова стала сюрпрызам нават для Зялёных — партыі, якія даўно займаецца гэтым пытаннем. Зялёныя не выходзілі за межы патрабаванняў свабодна прадаваць марыхуану. Сваю ініцыятыву сама партыя Левых тлумачаць неабходнасцю прыпыніць распаўсюд у Германіі «кракадзіла» — наркатычнай субстанцыі, якая прыйшла з Расіі.
Нямецкая партыя Левых, якая была створаная пры ўдзеле былых камуністаў Усходняй Германіі, запатрабавала легалізаваць у ФРГ усе віды наркотыкаў. На думку аўтараў ідэі, гэта адзіны сродак вывесці
рынак наркотыкаў з-пад уплыву злачыннасці. Прапанова стала сюрпрызам нават для Зялёных — партыі, якія даўно займаецца гэтым пытаннем. Зялёныя не выходзілі за межы патрабаванняў свабодна
прадаваць марыхуану. Сваю ініцыятыву сама партыя Левых тлумачаць неабходнасцю прыпыніць распаўсюд у Германіі «кракадзіла» — наркатычнай субстанцыі, якая прыйшла з Расіі.
«Кракадзіл», ён жа дэзамарфін, з’явіўся ў Расіі некалькі гадоў таму. Гэта самы смяротны з сінтэтычных наркотыкаў. Працягласць жыцця тых, хто падсеў на
«кракадзіл», — максімум два гады. Ідэя партыі Левых не засталася не заўважанай. Сатырыкі прапануюць левым выкарыстоўваць у якасці сімвалу серп і шпрыц, або ісці на выбары
пад лозунгам: «Кокс — так, банкі — не!».
Паводле нямецкай прэсы