Германія. Чаго можа каштаваць паштоўка да Фідэля
У нямецкай партыі Левыя магчымы раскол. Да яго спрычыніўся віншавальны ліст, які Клаус Эрнст даслаў на адрас Фідэля Кастра з нагоды ягонага 85-годдзя. Тэкст віншавання нагадвае афіцыйную перапіску паміж ГДР і Кубай у часы халоднай вайны. Лідары Левых лічаць Кубу «прыкладам для народаў усяго свету» і г.д. У дадатак аўтары здымаюць адказнасць з ГДР за будаўніцтва берлінскай сцяны, якую, дарэчы, пачалі ўзводзіць роўна 50 гадоў таму. Падобны лексікон адразу выклікаў пратэсты з боку часткі партыйцаў, якія хацелі, каб Левыя парвалі са сталінскай традыцыяй.
У нямецкай партыі Левыя магчымы раскол. Да яго спрычыніўся віншавальны ліст, які Клаус Эрнст даслаў на адрас Фідэля Кастра з нагоды ягонага 85-годдзя. Тэкст віншавання нагадвае афіцыйную
перапіску паміж ГДР і Кубай у часы халоднай вайны. Лідары Левых лічаць Кубу «прыкладам для народаў усяго свету» і г.д. У дадатак аўтары здымаюць адказнасць з ГДР за будаўніцтва
берлінскай сцяны, якую, дарэчы, пачалі ўзводзіць роўна 50 гадоў таму. Падобны лексікон адразу выклікаў пратэсты з боку часткі партыйцаў, якія хацелі, каб Левыя парвалі са сталінскай традыцыяй.
Антысталіністы кажуць пра тое, што «некаторыя кіраўнікі пакутуюць на нарцысізм». Ці закончыцца канфлікт партыйным расколам, цяжка сказаць. Аднак ён дакладна можа паўплываць на
вынікі берлінскіх муніцыпальных выбараў 18 верасня. Берлінскія Левыя ў адкрытым лісце да кіраўніцтва выступілі супраць віншаванняў Кастра і прапанавалі даць ацэнку кубінскаму рэжыму і берлінскай
сцяне.Тым часам, адпаведна апытанням каналу RTL, пасля ліста ў Гавану папулярнасць партыі скарацілася на адзін працэнт і складае зараз сем працэнтаў.
Па матэрыялах нямецкай прэсы