Прыезд у Германію Рымскага папы выклікаў незвычайную актыўнасць з боку дэпутатаў Бундэстага ад левых партый. Ужо ўзнікла ініцыятыва байкатаваць выступ пантыфіка ў парламенце. Яе падтрымалі ўсе
дэпутаты ад фракцыі партыі Левых, а таксама некаторыя парламентарыі ад Зялёных і сацыял-дэмакратаў. Пры гэтым яны спасылаюцца на пункт статуту Бундэстага, які забараняе запрашаць у парламент лідараў
канфесій. Такім чынам, запрашэнне Папы на трыбуну парламента, на думку дэпутатаў-атэістаў, не што іншае, як парушэнне закону аб нейтральнасці дзяржавы ў справах рэлігіі. На гэтым пратэсты не
закончацца. Каля ста дэпутатаў падалі заяву на правядзенне ў сталіцы антыклерыкальнай маніфестацыі, якую ўзначаляць правадыры ўсё тых жа Левых. Бенедыкт XVI, нагадаем, у час трохдзённага візіту
наведае Берлін, Эрфурт і Фрайбург.
Па матэрыялах нямецкай прэсы
Германія. Дэпутаты супраць Рымскага папы
- Замежжа
- 23-09-2011
Прыезд у Германію Рымскага папы выклікаў незвычайную актыўнасць з боку дэпутатаў Бундэстага ад левых партый. Ужо ўзнікла ініцыятыва байкатаваць выступ пантыфіка ў парламенце. Яе падтрымалі ўсе
дэпутаты ад фракцыі партыі Левых, а таксама некаторыя парламентарыі ад Зялёных і сацыял-дэмакратаў. Пры гэтым яны спасылаюцца на пункт статуту Бундэстага, які забараняе запрашаць у парламент лідараў
канфесій. Такім чынам, запрашэнне Папы на трыбуну парламента, на думку дэпутатаў-атэістаў, не што іншае, як парушэнне закону аб нейтральнасці дзяржавы ў справах рэлігіі. На гэтым пратэсты не
закончацца.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: