Германія. Эсдэкі ачышчаюцца ад фанатаў Шродэра
“Мы сыходзім у апазіцыю, — абвясціў старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (SPD), пасля таго, як былі абвешчаныя вынікі выбараў у Бундэстаг 28 верасня. На іх “ружовыя атрымалі рэкордна малую ў гісторыі ФРГ колькасць галасоў (23 працэнты). Аднак на гэтым праблемы SPD не закончыліся. Усе фракцыі партыі патрабуюць калі не адстаўкі партыйных лідэраў, то месцаў для сябе ў кіраўніцтве. Самы вялікі бунт узняла левая фракцыя.
“Мы сыходзім у апазіцыю, — абвясціў старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (SPD), пасля таго, як былі абвешчаныя вынікі выбараў у Бундэстаг 28 верасня. На іх
“ружовыя атрымалі рэкордна малую ў гісторыі ФРГ колькасць галасоў (23 працэнты). Аднак на гэтым праблемы SPD не закончыліся. Усе фракцыі партыі патрабуюць калі не адстаўкі
партыйных лідэраў, то месцаў для сябе ў кіраўніцтве. Самы вялікі бунт узняла левая фракцыя. Яна патрабуе, каб цяперашні лідэр SPD Франц Мюнтэферынг склаў паўнамоцтвы на карысць кандыдатуры Зігмара
Габрыэля, які да нядаўняга часу займаў пасаду міністра аховы навакольнага асяроддзя. На думку левых, пасаду генсека павінен заняць Андрэа Налес, заўзяты прыхільнік павароту партыі налева. Увогуле,
левыя дэ-факта прапануюць цалкам змяніць цэнтральны апарат. Пры гэтым яны кажуць, што група Мюнтэферынга, калі адмовілася ад радыкальных рэформ унутры партыі, парушыла прынцыпы ўнутранай дэмакратыі.
Без таго, каб пазбавіцца ад усіх былых паплечнікаў Герхарда Шродэра, аднаўленне партыі немагчыма, — лічыць апазіцыя. Чым закончыцца мяцеж, будзе вядома ў панядзелак-аўторак, калі ў Берліне
збярэцца партыйны прэзідыум. Цікава, што пратэсты супраць старых лідэраў характэрныя таксама і для партый-пераможцаў. Нягледзячы на тое, што Партыя Зялёных набрала на два працэнты больш, чым на
папярэдніх выбарах, маладыя эколагі патрабавалі ад старой гвардыі галоўных пасадаў. Маўляў, без новых твараў Зялёныя не будуць здольныя навязаць грамадству ідэю татальнага пераходу эканомікі на
альтэрнатыўныя крыніцы энергіі.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)