Германія. Халодны душ карысны бедным
Ціла Саррацын, былы берлінскі сенатар ад партыі сацыял-дэмакратаў, працягвае шакаваць публіку сваімі заявамі. Раней ён нарабіў шмат гвалту, калі запісаў большую частку турэцкіх эмігрантаў у катэгорыю непатрэбных грамадству. Турэцкія сем’і ў ФРГ, на думку Саррацына, не што іншае, як «канвеер па штампоўцы дзяўчынак у ісламскіх хустках». Гэта цытата каштавала Ціла месца ў кіраўніцтве дзяржаўнай кампаніі «Bundesbank», якая не хацела сапсаваць адносіны з калегамі ў Турцыі. Аднак гэтага Саррацыну аказалася мала.
Ціла Саррацын, былы берлінскі сенатар ад партыі сацыял-дэмакратаў, працягвае шакаваць публіку сваімі заявамі. Раней ён нарабіў шмат гвалту, калі запісаў большую частку турэцкіх эмігрантаў у
катэгорыю непатрэбных грамадству. Турэцкія сем’і ў ФРГ, на думку Саррацына, не што іншае, як «канвеер па штампоўцы дзяўчынак у ісламскіх хустках». Гэта цытата каштавала
Ціла месца ў кіраўніцтве дзяржаўнай кампаніі «Bundesbank», якая не хацела сапсаваць адносіны з калегамі ў Турцыі. Аднак гэтага Саррацыну аказалася мала. Цяпер ён вырашыў выказацца
наконт надзвычай ліберальнага праекта закона пра сацыяльную падтрымку Hartz–IV. Зараз нямецкае грамадства вельмі крытыкуе праект Hartz–IV за тое, што ён прадугледжвае скарачэнне
дапамогі беспрацоўным. А вось Саррацын лічыць, што чым менш дапамогі, тым лепш. «Няма грошай на гарачую ваду? Трэба прыймаць халодны душ. Ён значна больш карысны для здароўя»,
— заявіў Ціла. Сентэнцыя ўжо выклікала пратэсты, асабліва з боку левых эсдэкаў, якія патрабуюць выключэнне скандаліста з шэрагаў партыі.
Па матэрыялах «Suddeutschen Zeitung» (Германія)