Партыя нямецкіх сацыял-дэмакратаў (SPD) робіць усё, каб пазбавіцца іміджу, які прыліп да яе ў часы кіравання Герхарда Шродэра. Гэта Шродэр ініцыяваў ліберальныя папраўкі ў сацыяльнае
заканадаўства, якія атрымалі назву «Павестка дня 2010». Сёння, у часы крызісу, эсдэкі пра тую павестку намагаюцца не згадваць. Наадварот, разам з прафсаюзамі напярэдадні выбараў у
Еўрапарламент SPD распрацавала і прапанавала праграму «За сацыяльную Еўропу». Аўтары выступаюць за рост заробкаў, і нават за абмежаванне рынку. Гледзячы на гэту ідылію, журналісты
згадваюць, што толькі два гады таму прафсаюзы называлі сацыял-дэмакратаў «партыяй супраць пенсіянераў», а радыкальная фракцыя прафсаюзнікаў увогуле перабегла ў стан Партыі
левых.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)
Германія. Канец спадчыны Шродэра
- Замежжа
- 10-05-2009
Партыя нямецкіх сацыял-дэмакратаў (SPD) робіць усё, каб пазбавіцца іміджу, які прыліп да яе ў часы кіравання Герхарда Шродэра. Гэта Шродэр ініцыяваў ліберальныя папраўкі ў сацыяльнае
заканадаўства, якія атрымалі назву «Павестка дня 2010». Сёння, у часы крызісу, эсдэкі пра тую павестку намагаюцца не згадваць. Наадварот, разам з прафсаюзамі напярэдадні выбараў у
Еўрапарламент SPD распрацавала і прапанавала праграму «За сацыяльную Еўропу». Аўтары выступаюць за рост заробкаў, і нават за абмежаванне рынку.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: