Германія. Нацысты супраць Таранціна

Выхад на экраны фільма Квенціна Таранціна «Ганебныя вырадкі» («Inglourious Basterds») пра групу амерыканскіх дэсантнікаў яўрэйскага паходжання, якія даюць прыкурыць нацыстам падчас другой сусветнай вайны, быў цікавы не толькі аматарам кіно і кіназнаўцам. Усе разумелі, што нямецкія правыя радыкалы, натуральна, пабачаць у стужцы «правакацыю супраць нямецкага народу» і будуць неяк рэагаваць. Пытанне — як? Яшчэ пару гадоў таму, калі Таранціна толькі абвясціў пра свой намер зняць карціну, «карычневыя» пачалі пісаць лісты пратэсту.

Выхад на экраны фільма Квенціна Таранціна «Ганебныя вырадкі» («Inglourious Basterds») пра групу амерыканскіх дэсантнікаў яўрэйскага паходжання, якія даюць прыкурыць нацыстам падчас другой сусветнай вайны, быў цікавы не толькі аматарам кіно і кіназнаўцам. Усе разумелі, што нямецкія правыя радыкалы, натуральна, пабачаць у стужцы «правакацыю супраць нямецкага народу» і будуць неяк рэагаваць. Пытанне — як? Яшчэ пару гадоў таму, калі Таранціна толькі абвясціў пра свой намер зняць карціну, «карычневыя» пачалі пісаць лісты пратэсту. У лютым у сеціве з’явіўся заклік да байкоту «прасіянісцкай» карціны «рэжысёра псіха і наркамана». Аднак частка праціўнікаў Таранціна прапанавала ўсё ж наведаць кінатэатры і там распавядаць людзям праўду пра другую сусветную вайну. Хутка, аднак, аб’ектамі атак ультраправых стаў не Таранціна, а чыноўнікі з Мінкультуры, якія забаранілі прагляд карціны падлеткам, маладзейшым за 16 год.
Па матэрыялах «Junge World» (Германія)